2 жніўня на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 адбылася цырымонія адкрыцця Тыдня Гуансі-Чжуанскага аўтаномнага раёна (ГЧАР), на якой прысутнічаў член Палітбюро ЦК КПК, сакратар гарадскога парткама Шанхая Юй Чжэншэн; сакратар камітэта КПК ГЧАР Го Шэнкунь абвясціў мерапрыемства адкрытым.
ГЧАР знаходзіцца на поўдні Кітая, на яго тэрыторыі пражываюць прадстаўнікі больш за 10 нацыянальных меншасцяў. Галоўная тэма гуансійскага павільёна – "Зялёны хатні ачаг і блакітная мара".
У рамках Тыдня 2-6 жніўня лепшыя мастацкія калектывы з Гуансі прадставяць наведвальнікам адметныя нацыянальныя песні і танцы, пакажуць традыцыйную культурную спадчыну і дадуць майстар-класы па народных промыслах. - 0 -