Прэм'ер-міністр Новай Зеландыі высока ацаніў ЭКСПА-2010 у Шанхаі.
  2010-08-05 16:09:16  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сусветная ўніверсальная выстава ЭКСПА-2010 у Шанхаі праходзіць паспяхова. Павільён Кітая на ЭКСПА-2010 – цудоўны. Такую думку выказаў прэм'ер-міністр Новай Зеландыі Джон Кій, які знаходзіцца ў сталіцы Вануату для ўдзелу ў 41-ым Форуме астраўных дзяржаў Ціхага акіяна.

У той жа дзень Джон Кій, які таксама займае па сумяшчальніцтве пасаду міністра турызму, адзначыў, што ЭКСПА-2010 і павільён Кітая глыбока яго ўразілі, яны дэманструюць першакласны ўзровень і прыцягваюць ўвагу ўсяго свету.

У ліпені Джон Кій прыбыў у Кітай і прысутнічаў на мерапрыемствах у рамках Дня нацыянальнага павільёна Новай Зеландыі на ЭКСПА-2010. Па яго словах, Нацыянальны павільён Новай Зеландыі карыстаецца вялікай папулярнасцю сярод наведвальнікаў. Па прагнозах, падчас ЭКСПА павільён Новай Зеландыі наведаюць 7 млн. чалавека. Новая Зеландыя спадзяецца прадэманстраваць з дапамогай экспазіцыі своеасаблівую прыгажосць краіны, каб прыцягнуць большую колькасць кітайскіх турыстаў.

Што датычыцца супрацоўніцтва паміж Кітаем і дзяржавамі Ціхаакіянскага рэгіёна, то Джон Кій сказаў, што ў апошнія гады сувязі паміж Кітаем і Ціхаакіянскімі астраўнымі краінамі робяцца ўсё больш цеснымі. Кітай аказвае ім вялікую дапамогу. Новая Зеландыя вітае ўмацаванне Кітаем стасункаў з Ціхаакіянскімі краінамі і спадзяецца ўзмацніць далейшыя каардынацыі і супрацоўніцтва з Кітаем. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040