24 жніўня – Дзень незалежнасці Украіны. Да гэтай даты на ЭКСПА-2010 у Шанхаі прымеркаваны і Дзень павільёна Украіны. На цырымоніі адкрыцця прысутнічалі намеснік міністра эканомікі Украіны Валерый Пятніцкі і прадстаўнік урада КНР Яа Пэйшэн.
Яа Пэйшэн адзначыў, што галоўная тэма павільёна Украіны – «Ад старажытнага да сучаснага». Заснаваная на нацыянальнай культуры і каларыце, яна раскрывае канцэпцыю цывілізацыйнага развіцця ўкраінскага горада, тым самым, на прыкладзе Украіны, паглыбляе разуменне галоўнай тэмы ЭКСПА- 2010 «Лепшы горад – лепшая жыццё».
В.Пятніцкі падкрэсліў, што ён вельмі ганарыцца тым фактам, што Украіна была першай дзяржавай, якая падпісала пагадненне аб удзеле ў ЭКСПА-2010. Вопыт гэтай Сусветнай выставы – унікальны, бо Украіна ўпершыню мае асобны павільён. Экспазіцыя Акадэміі навук Украіны, на якой прадстаўлены сучасныя архітэктурныя праекты, дэманструе выдатныя ўмовы для жыцця гараджан. - 0 -