Дзень Беларусі на ЭКСПА-2010 ў Шанхаі
  2010-10-11 15:50:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 кастрычніка прайшло пад знакам Нацыянальнага дня Беларусі на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі. У мерапрыемствах, прысвечаных Дню Беларусі на ЭКСПА, прынялі ўдзел віцэ-прэм'ер урада РБ Віктар Бура і начальнік Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення КНР па кантролі якасці, інспекцыі і каранціне Ван Вэй.

У сваім выступленні віцэ-прэм'ер В.Бура падкрэсліў, што ў Шанхаі Беларусь упершыню прадставіла экспазіцыю ў асобным павільёне. Удзел Беларусі ў выставе дэманструе сяброўскія адносіны паміж КНР і Рэспублікай Беларусь.

Ван Вэй, у сваю чаргу, выказаў шчырыя віншаванні В.Буры з нагоды Нацыянальнага дня Беларусі на ЭКСПА-2010. Паводле яго слоў, тут, у Шанхаі, Беларусь прадэманстравала дасягненні ў будаўніцтве гарадоў, ярка раскрыла тэму разнастайнасці гарадской культуры. Ён таксама адзначыў, што ЭКСПА-2010 паслужыць умацаванню сяброўскіх адносін паміж дзвюма краінамі. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040