На шанхайскай ЭКСПА прайшоў Дзень нацыянальнага павільёна Эстоніі.
  2010-10-19 10:56:23  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

18 кастрычніка на Сусветнай універсальнай выставе ЭКСПА-2010 у Шанхаі прайшоў Дзень нацыянальнага павільёна Эстоніі, якую называюць «Жамчужынай Балтыйскага мора». На ўрачыстай цырымоніі прысутнічалі міністр замежных спраў Эстоніі Урмас Паэт і генеральны прадстаўнік кітайскага ўрада на шанхайскай ЭКСПА Хуа Цзюньдо.

У сваёй прамове Урмас Паэт выказаў спадзяванне, што ЭКСПА пасадзейнічае развіццю гандлю паміж Эстоніяй і Кітаем.

Па словах Хуа Цзюньдо, Эстонія – значная краіна ў Балтыйскім рэгіёне і важны партнёр Кітая.

Нацыянальны павільён, размешчаны ў зоне С, штодзённа вабіць вялікую колькасць наведвальнікаў. Гледачы здзіўляюцца мастацкай інсталяцыі ў выглядзе гіганцкіх рознакаляровых свіней-капілак, што запоўнілі цэлы павільён. Яны заклікаюць да збору добрых ідэй па паляпшэнні гарадскога асяродка.

Па стане на канец верасня эстонскі павільён атрымаў ужо 82 тыс. лістоў-апытальнікаў. -0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040