Кіраўнікі Кітая і генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун прымуць удзел у форуме на высокім узроўні
  2010-10-20 11:02:28  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Форум на высокім узроўні, запланаваны ў рамках Сусветнай універсальнай выставы ЭКСПА-2010 у Шанхаі, пройдзе 31 кастрычніка, у дзень яе закрыцця. Тэмай сустрэчы стануць пытанні інавацый і ўстойлівага развіцця горада.

На мерапрыемства запрошаны каля 2000 чалавек, уключаючы кіраўнікоў Кітая і замежных дзяржаў, чыноўнікаў узроўню міністраў краін, мэраў, прадстаўнікоў міжнародных арганізацый, дзелавых і навуковых колаў, а таксама СМІ. Чакаецца, што на форуме будзе прыняты выніковы дакумент – «Шанхайская дэкларацыя ЭКСПА-2010».

Як паведамляецца, на цырымоніі адкрыцця форуму кіраўнікі Кітая, генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун і генеральны камісар Міжнароднага выставачнага бюро Вінсэнта Ласерталес выступяць з прамовай. - 0 -

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040