Агульная колькасць наведвальнікаў ЭКСПА-2010 у Шанхаі перавысіла адзнаку ў 70 мільёнаў чалавек
  2010-10-25 10:44:09  cri  [  Паслаць сябру ] [  Распячатаць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Агульная колькасць наведвальнікаў ЭКСПА-2010, якая праходзіць у Шанхаі, перавысіла 70 мільёнаў чалавек. Гэта адбылося 24 кастрычніка ў 10:17. Лічаба адпавядае прагнозу Каардынацыйнага бюро ЭКСПА, дадзенаму яшчэ да афіцыйнага адкрыцця выставы 1 мая бягучага года.

Згодна з інфармацыяй, размешчанай на афіцыйным сайце ЭКСПА-2010, да 11гадзін у нядзелю на тэрыторыю ЭКСПА-парку прайшлі 451,2 тыс. чалавек, тым самым агульная колькасць наведвальнікаў за 177 дзён работы выставы дасягнула 70 млн. 159 тыс. чалавек. "Гэта – хвалюючая навіна для арганізатараў выставы, вялікі стымул», -- заявілі ў бюро.

Вялікая колькасць людзей імкнецца патрапіць на выставу ў дні, што засталіся да завяршэння яе работы. Рэкорднай стала колькасць наведвальнікаў 16 кастрычніка. Яна дасягнула 1,03 млн. чалавек пры запланаваным максімуме ў 600 тысяч, а агульная колькасць з 1 мая па 16 кастрычніка - 64,62 млн. чалавек. Такім чынам, ЭКСПА-2010 апярэдзіла ЭКСПА-1970 у японскім горадзе Осака – папярэдняга рэкардсмена ў гісторыі Сусветнай універсальнай выставы з лічбай 64,21 млн. наведвальнікаў за ўвесь перыяд работы выставы.

Мяркуецца, што на працягу апошняга выставачнага тыдня з 25 па 31 кастрычніка штодзённа колькасць наведвальнікаў будзе складаць ад 400 да 500 тысяч чалавек.

-0-

Спасылкі па тэме
Каментаваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040