Учора ў аддзяленні ААН у Жэневе пачалася культурная акцыя пад назвай "Пазнаёміцеся з Кітаем!". Арганізатары акцыі – Прэс-канцылярыя Дзяржсавета КНР, пастаяннае прадстаўніцтва КНР пры ААН у Жэневе і аддзяленне ААН у Жэневе.
Чыноўнікі ААН і іншых міжнародных арганізацый, замежныя паслы і простыя людзі атрымалі магчымасць на працягу месяца бліжэй пазнаёміцца з кітайскай культурай. У рамках акцыі пройдуць фотавыставы, Тыдзень кітайскага кіно і іншыя мерапрыемствы.
23 лістапада ў жэнеўскім Палацы нацыі, дзе размяшчаецца аддзяленне ААН, прайшоў паказ фільма "Ты і я" рэжысёра Ма Лівэня. Урачыстае адкрыццё культурнай акцыі "Пазнаёмцеся з Кітаем!" адбудзецца сёння. - 0 -