Стасункі паміж УС КНР і ЗША павінны засноўвацца на моцнай палітычнай базе
  2011-01-11 10:51:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

10 студзеня ў Пекіне намеснік старшыні КНР, намеснік старшыні Цэнтральнага ваеннага савета КНР Сі Цзіньпін сустрэўся з міністрам абароны ЗША Робертам Гейтсам, які прыбыў у Пекін з афіцыйным візітам. Падчас сустрэчы Сі Цзіньпін заявіў, што развіццё адносін паміж узброеннымі сіламі Кітая і ЗША павінны засноўвацца на моцнай і надзейнай палітычнай базе, узаемнай павазе сувернітэту, бяспекі і інтарэсаў.

Сі Цзіньпін сказаў, што Кітай і ЗША павінны на аснове ўзаемнага даверу сумесна адказваць на глабальныя выклікі і выкарыстаць шансы для развіцця. Падчас перамоў Сі Цзіньпін таксама выклаў пазіцыю Кітая па тайванскай праблеме і адзначыў пры гэтым, што Кітай цвёрда ідзе па шляху мірнага развіцця.

Роберт Гейтс, у сваю чаргу, сказаў, што ЗША надаюць павышаную ўвагу развіццю амерыканска-кітайскіх адносін і вітаюць маючы адбыцца візіт старшыні КНР Ху Цзіньтаа ў ЗША. Ён сказаў, што задаволены дасягнутымі падчас візіту дамоўленасцямі. Роберт Гейтс выказаў гатоўнасць садзейнічаць абмену і супрацоўніцтву паміж узброеннымі сіламі Кітая і ЗША. -0-

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040