Пасол ЗША ў Кітаі Джон Хантсман заявіў, што маючы адбыцца дзяржаўны візіт старшыні КНР Ху Цзіньтаа ў ЗША мае гістарычнае значэнне.
Ён адзначыў, што сустрэча кіраўнікоў дзвюх дзяржаў – незвычайная, бо яны прадстаўляюць два найбуйнейшыя ў свеце эканамічныя суб'екты, дзве дзяржавы, якія адыгрываюць вельмі значную ролю ў пытаннях кліматычных змяненняў, рэгіянальнай бяспекі і інш.
Д.Хантсман сказаў, што за мінулыя два гады Б.Абама і Ху Цзіньтаа правялі 7 сустрэч, механізм кітайска-амерыканскага стратэгічнага і эканамічнага дыялогу добра развіваецца, чыноўнікі дзвюх краін падтрымліваюць актыўныя кантакты ва ўсіх галінах і прыкладаюць агульныя намаганні для развіцця амерыканска-кітайскіх адносін.
Як ён адзначыў, падчас развіцця двухбаковых кантактаў рознагалоссі – непазбежныя, аднак агульных меркаванняў значна больш, чым рознагалоссяў. Дзве краіны, якія знаходзяцца на адной міжнароднай арэне, рэальна і разумна ставяцца да такіх пытанняў, як іранская ядзерная праблема, сітуацыя на Карэйскім паўвостраве і кліматычныя змены. - 0 -