Ацэнка з розных бакоў спрыяе больш здароваму развіццю гандлёва-эканамічных адносін паміж Кітаем і ЗША, а «рознабаковае мысленне», па ўсёй верагоднасці, можа аказаць большае садзейнічанне ў вырашэнні гандлёвых спрэчак паміж Кітаем і ЗША і пашырэнні двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пра гэта заявіў былы галоўны эканаміст «Дойчэ банк» Норберт Вальтэр у інтэрв'ю карэспандэнту агенцтва Сіньхуа напярэдадні візіту старшыні КНР Ху Цзіньтаа ў ЗША.
«Я перакананы: народ і лідары дзелавых і палітычных колаў Германіі рады таму, што старшыня КНР Ху Цзіньтаа ў бліжэйшы час здзейсніць візіт у ЗША. Глабалізацыя прынесла карысць многім краінам, уключаючы Германію. Захаванне добрых адносін паміж Кітаем і ЗША, двума сусветнымі дзяржавамі, з'яўляецца важнай папярэдняй умовай для далейшага пашырэння міжнародных рынкаў», – адзначыў М.Вальтэр.
У 2010 годзе ўслед за адраджэннем сусветнай эканомікі гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і ЗША значна перавысіла дакрызісны ўзровень. Аднак, разам з гэтым яшчэ больш выразна праявіліся праблемы, якія існуюць у кітайска-амерыканскім гандлі. Дысбаланс, які назіраецца ў іх зараз, не павінен быць праблемай, якая б прыцягвала павышаную, як зараз, увагу. Дзеянні, накіраваныя выключна на ўраўнаважанне гандлёва-эканамічных адносін КНР і ЗША, не прынясуць карысці развіццю іх эканомік.
На думку Н.Вальтэра, дзве краіны могуць атрымаць узаемную выгаду, калі будуць прадпрымаць разнастайныя дзеянні. Ён прапанаваў ЗША не прыкладаць намаганні для пашырэння экспарту ў Кітай, а павялічыць яго ў Афрыку і Лацінскую Амерыку для паляпшэння ўсёй структуры бягучых аперацый, бо Кітай мае пасіўнае сальда ў гандлі з многімі краінамі гэтых рэгіёнаў.
Н.Вальтэр адзначыў, што вышэйзгаданыя краіны і рэгіёны купляюць шмат амерыканскай прадукцыі. ЗША таксама маюць самыя перадавыя ў свеце інфармацыйна-камунікацыйныя і інтэрнэт-тэхналогіі. Экспартуючы адпаведныя паслугі, яны змогуць атрымаць салідны эканамічны прыбытак. «Калі амерыканцы разумеюць, што дзякуючы куплі кітайскіх тавараў іх даходы павялічацца, а якасць жыцця вырасце, то ЗША прымуць больш разумныя меры», – сказаў М.Вальтэр.
У 1990-2009 гадах Н.Вальтэр быў галоўным эканамістам «Дойчэ банк». Зараз ён – уладальнік кансалтынгавай фірмы. Апошнія 20 гадоў Н.Вальтэр нязменна падтрымлівае цесныя кантакты з Кітаем. - 0 -