Пасол КНР у ЗША Чжан Есуй сказаў, што маючы адбыцца дзяржаўны візіт старшыні КНР Ху Цзіньтаа ў ЗША – адна з буйных дыпламатычных падзей, якая садзейнічае развіццю кітайска-амерыканскіх адносін у новы перыяд. Пасол адзначыў, што сёння кітайска-амерыканскія адносіны вельмі важныя для ўсяго свету. Агульных інтарэсаў значна больш, чым рознагалоссяў, дыялогі супрацоўніцтва – гэта галоўныя накірункі ў двухбаковых адносінах. Ён падкрэсліў, што з улікам нацыянальных асаблівасцяў і розных думак па шэрагу пытанняў захоўваюцца нармальныя адносіны паміж дзвюма краінамі. Важна, каб бакі паважалі і ўлічвалі надзённыя інтарэсы адзін аднаго, вырашалі праблемы з дапамогай раўнапраўнага дыялогу і праз абмеркаванні.
Чжан Есуй адзначыў, што стабільнае развіццё кітайска-амерыканскіх адносін не толькі адпавядае інтарэсам народаў Кітая і ЗША, але і спрыяе міру і стабільнасці ў Азіяцка-Ціхаакеанскім рэгіёне і ва ўсім свеце. Візіт Ху Цзіньтаа ў ЗША будзе садзейнічаць развіццю кітайска-амерыканскіх адносін на высокім узроўні. -0-