Старшыня КНР Ху Цзіньтаа, які вечарам 18 студзеня прыбыў у ЗША з дзяржаўным візітам, прысутнічаў на банкеце, наладжаным прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам. Кіраўнікі дзяржаў высока ацанілі поспехі, дасягнутыя ў развіцці кітайска-амерыканскіх адносін і выказалі спадзяванне, што візіт кітайскага лідара ў ЗША дапаможа прасунуць адносіны.
Ху Цзіньтаа заявіў, што мэта візіту – умацаванне ўзаемадаверу і разумення паміж народамі Кітая і ЗША, пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва і ўзмацненне сумесных дзеянняў па важных міжнародных і рэгіянальных пытаннях. Ён выказаў упэўненасць, што будуць адкрыты новыя перспектывы ў развіцці кітайска-амерыканскіх адносін. - 0 -