Председатель КНР Ху Цзіньтаа правёў сустрэчу з лідарам дэмакратычнай большасці ў сенаце Кангрэса ЗША Гары Рыдам.
20 студзеня старшыня КНР Ху Цзіньтаа правёў асобныя сустрэчы са старшынёй палаты прадстаўнікоў Джонам Бэйнерам і лідарам дэмакратычнай большасці ў сенаце Кангрэса ЗША Гары Рыдам.
Ху Цзіньтаа адзначыў, што спрыяльныя кітайска-амерыканскія адносіны не толькі адпавядаюць карэнным інтарэсам народаў дзвюх краін, але і ўсяляк падтрымліваюць мір, стабільнасць і працвітанне ў Азіяцка-Ціхаакіянскім рэгіёне і ў свеце. А агульныя інтарэсы абедзвюх краін заўсёды былі на першым месцы. Кітай гатовы сумесна з ЗША актывізаваць дыялог, паглыбіць ўзаемадавер, нарошчваць супрацоўніцтва і сумеснымі намаганнямі фарміраваць кітайска-амерыканскія адносіны супрацоўніцтва і партнёрства, якія характарызуюцца ўзаемапавагай і ўзаемнай выгадай.
Старшыня КНР Ху Цзіньтаа правёў сустрэчу са старшынёй палаты прадстаўнікоў Джонам Бэйнерам
Кітайскі лідар адзначыў, што УСНП і Кангрэс ЗША – уплывовыя сілы ў палітычным жыцці дзвюх краін. Ён выказаў спадзяванне, што Кангрэс працягне падтрымліваць абмен і кантакты паміж заканадаўчымі органамі дзвюх краін і прыме ў іх актыўны ўдзел, каб адыгрываць больш канструктыўную ролю ў развіцці кітайска-амерыканскіх адносін.
Д.Бэйнер ад імя членаў палаты прадстаўнікоў горача вітаў прыбыццё Ху Цзіньтаа ў палату прадстаўнікоў Кангрэса ЗША. Ён падкрэсліў, што развіццё міждзяржаўных адносін прынесла карысць абедзвюм краінам.
Председатель КНР Ху Цзіньтаа правёў сустрэчу з лідарам дэмакратычнай большасці ў сенаце Кангрэса ЗША Гары Рыдам.
Г.Рыд адзначыў, што сенатары Кангрэса ЗША добра ўсведамляюць важнасць амерыканска-кітайскіх адносін, таму сенат гатовы адыгрываць пазітыўную ролю ў садзейнічанні інвестыцыям Кітая ў ЗША. - 0 -