Старшыня КНР Ху Цзіньтаа прыбыў у Чыкага, працягваючы дзяржаўны візіт у ЗША
  2011-01-21 15:21:54  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Завяршыўшы шэраг важных мерапрыемстваў у Вашынгтоне, старшыня КНР Ху Цзіньтаа прыбыў у Чыкага, працягваючы дзяржаўны візіт у ЗША.

Згодна з парадкам дня, падчас знаходжання ў Чыкага Ху Цзіньтаа сустрэнецца з афіцыйнымі асобамі мясцовай адміністрацыі, наведае адну з амерыканскіх школ і выставу-прэзентацыю кітайскіх прадпрыемстваў у цэнтральным і заходнім рэгіёнах ЗША.

18 студзеня ў другой палове дня Ху Цзіньтаа прыбыў у Вашынгтон, пачаўшы чатырохдзённы дзяржаўны візіт у ЗША. У амерыканскай сталіцы ён правёў перамовы з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамай. Бакі абмяняліся думкамі па сутнасці кітайска-амерыканскіх адносін, а таксама закранулі міжнародныя і рэгіянальныя пытанні, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў аднагалосна выказаліся за тое, што Кітай і ЗША павінны актывізаваць сувязі як на высокім, так і на іншых узроўнях, узмацніць дыялог і кантакты, паглыбіць стратэгічнае супрацоўніцтва і ўзаемны давер у розных сферах, актывізаваць кантакты і каардынацыю па міжнародных і рэгіянальных пытаннях, паважаць суверэнітэт, тэрытарыяльную цэласнасць і інтарэсы развіцця адзін аднаго, належным чынам урэгуляваць існуючыя спрэчкі і рознагалоссі, прыкладаць намаганні па развіцці адносін супрацоўніцтва і партнёрства, якія засноўваюцца на узаемнай павазе і ўзаемнай выгадзе.

У Вашынгтоне старшыня КНР таксама сустрэўся з важнымі асобамі амерыканскага Кангрэса, прысутнічаў на прыёме, які быў наладжаны дружалюбнымі арганізацыямі ЗША, і выступіў на ім з прамовай. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040