З 18 па 21 студзеня старшыня КНР Ху Цзіньтаа ажыццявіў дзяржаўны візіт у ЗША. Спецыялісты розных краін лічаць, што паездка Ху Цзіньтаа ў ЗША напоўніла новым зместам кітайска-амерыканскія адносіны. Яна заклала аснову для іх далейшага развіцця.
Былы міністр абароны ЗША Уільям Коэн лічыць, што, дзякуючы візіту Ху Цзіньтаа ў ЗША, адносіны паміж Кітаем і ЗША значна палепшацца і паглыбяцца.
Спецыяліст па кітайскіх пытаннях пры Парыжскім універсітэце П'ер Пікар адзначыў, што лідары дзвюх краін не толькі правялі адкрыты дыялог па двухбаковых эканамічных і палітычных пытаннях, але таксама абмяняліся думкамі па ядзерных праблемах Ірана і сітуацыі на Карэйскім паўвостраве. Падчас перамоваў старшыня КНР Ху Цзіньтаа не ігнараваў вострых тэм такіх, як рэформа курсу кітайскага юаня і правы чалавека. Гэта сведчыць аб паглыбленні ўзаемнага даверу дзвюх краін.
Начальнік бразільскага інстытута па кітайскіх і Азіяцка-Ціхаакіянскіх пытаннях заявіў, што дыялог дзвюх эканамічных дзяржаў мае важнае значэнне і адыгрывае вялікую ролю для развіцця свету.
Спецыяліст з Бонскага ўніверсітэта (Германія) адзначыў, што бакі разумеюць: толькі стратэгічнае супрацоўніцтва -- адзіны спосаб паспяхова вырашыць існуючыя пытанні.
-0 -