Золатавалютныя рэзервы Беларусі скараціліся
  2011-02-08 15:35:39  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Аб'ём міжнародных рэзервовых актываў Беларусі ў нацыянальным вызначэнні па стане на 1 лютага 2011 года склаў 5579,5 млн. долараў ЗША. За мінулы месяц ён скараціўся на 575,8 млн. або на 9,4%. Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі Нацбанка краіны на сваім сайце, спасылаючыся на папярэднія даныя.

Міжнародныя рэзервовыя актывы ў вызначэнні спецыяльнага стандарта распаўсюджвання даных МВФ за аналагічны перыяд зменшыліся на 687,7 млн. долараў, або на 13,7% і на 1 лютага 2011 года склалі 4343 млн. долараў.

Нацбанк лічыць зніжэнне золатавалютных рэзерваў характэрнай для студзеня з'явай, якая залежаць ад сезонных фактараў. Як адзначаюць спецыялісты, у студзені 2011 года на аб'ёме рэзерваў негатыўна адбіліся падзенне цэн на каштоўныя металы на сусветных рынках, а таксама аднаўленне банкамі валютных пазіцый, якія скараціліся ў лістападзе-снежні 2010 года з-за высокага попыту насельніцтва на замежную валюту.

Паводле ацэнкі Нацбанка, існуючы ўзровень рэзерваў – дастатковы для падтрымання стабільнага курсу беларускага рубля. Тым не менш, Нацбанкам сумесна з урадам Беларусі прымаюцца дадатковыя меры, накіраваныя на павелічэнне ўзроўню золатавалютных рэзерваў.

Згодна з грашова-крэдытнай палітыкай краіны на 2011 год рост міжнародных рэзервовых актываў у бягучым годзе складзе не менш за 1,2 млрд. долараў ЗША. Асноўнымі фактарамі такога росту павінны стаць прыцягненне прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове ў памеры 6,4-6,5 млрд. долараў, а таксама выраўноўванне сітуацыі ў знешнім гандлі таварамі і паслугамі за кошт павышэння эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040