У Пекіне завяршылася 12-я сесія Бюро УК НПКСК 11-га склікання
  2011-03-01 10:45:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

28 лютага ў другой палове дня ў Пекіне завяршылася 12-я сесія Бюро Усекітайскага камітэта Народнага палітычнага кансультатыўнага савета Кітая / УК НПКСК / 11-га склікання.

Заключнае пасяджэнне прайшло пад старшынствам члена Палітбюро ЦК КПК, намесніка старшыні УК НПКСК Ван Гана. На ім прысутнічаў і выступіў з прамовай член Пастаяннага камітэта Палітбюро ЦК КПК, старшыня УК НПКСК Цзя Цінлінь.

На сесіі прынята рашэнне правесці 3 сакавіка ў Пекіне 4-ю сесію УК НПКСК 11-га склікання. Згодна з прапанаванай парадку дня, удзельнікі маючай адбыцца сесіі заслухаюць і разгледзяць справаздачны даклад Бюро УК НПКСК і даклад аб выніках працы з прапановамі, вылучанымі за перыяд пасля 3-й сесіі УК НПКСК 11-га склікання, будуць прысутнічаць на 4-й сесіі УСНП 11-га склікання, падчас якой чакаецца слуханне і абмеркаванне даклада аб рабоце ўрада і іншых праектаў, а таксама абмеркаванне праекта "Асноўных палажэнняў 12-га пяцігадовага плана сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая".

На сесіі па выніках галасавання прыняты праект графіка і парадку дня 4-й сесіі УК НПКСК 11-га склікання, даклад аб рабоце Бюро УК НПКСК і даклад аб працы з рэкамендацыямі за перыяд пасля 3-й сесіі УК НПКСК 11-га склікання, якія будуць прадстаўлены на разгляд маючай адбыцца сесіі; прыняты Палажэнне УК НПКСК аб рабоце з праектамі і рэкамендацыямі і спіс адказнага сакратара сакавіцкай сесіі і яго намеснікаў. Прынята рашэнне аб прызначэнні Цянь Юньлу адказным сакратаром маючай адбыцца сесіі і ўключэнне 4 чалавек у члены УК НПКСК 11-га склікання.

На сесіі таксама шляхам галасавання было прынята рашэнне аб пазбаўленні паўнамоцтваў члена УК НПКСК 11-га склікання Лі Цзяньго. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040