Сёлета Кітай плануе правесці больш за 20 аэракасмічных запускаў
  2011-03-02 15:47:01  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Былы галоўны канструктар кітайскай праграмы касмічных караблёў Ці Фажэнь паведаміў, што сёлета Кітай плануе правесці больш за 20 аэракасмічных запускаў. У мінулым годзе было запушчана ў космас каля 20 спадарожнікаў розных тыпаў.

У другім паўгоддзі гэтага года Кітай запусціць першы лятальны апарат «Цяньгун-1» і касмічны карабель «Шэньчжоу-8», а таксама выканае эксперымент збліжэння і стыкоўкі караблёў у беспілотны рэжыме.

Ці Фажэнь таксама падкрэсліў, што пілатуемы касмічны палёт – важная платформа для мірнага выкарыстання чалавецтвам касмічнай прасторы. Кітай развівае касмічныя тэхналогіі менавіта для забеспячэння эфектыўнага і мірнага выкарыстання рэсурсаў космасу. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040