У перыяд 11-й пяцігодкі сярэднегадавы прырост рознічнага абароту спажывецкіх тавараў у Кітаі склаў 18,1%
  2011-03-04 15:06:59  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле даных Дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення КНР, у перыяд 11-й пяцігодкі (2006-2010 гг.) у Кітаі было адзначана павелічэнне аб'ёму рынку спажывецкіх тавараў. Летась рознічны абарот спажывецкіх тавараў у краіне вырас да 15,7 трлн. юаняў. Сярэднегадавы прырост – 18,1%.

У мінулым пяцігоддзі прынятыя ЦК КПК і Дзяржсаветам КНР меры па падтрымцы аграрнага сектара дазволілі павысіць пакупніцкую здольнасць сялян. У выніку ў краіне назіралася агульнае ажыўленне на гарадскім і сельскім рынках спажывецкіх тавараў. У 2010 годзе рознічны абарот спажывецкіх тавараў у кітайскіх гарадах і вёсках склаў адпаведна 13,6 і 2,1 трлн. юаняў.

У перыяд 11-й пяцігодкі ЦК КПК, Дзяржсавет і мясцовыя ўрады прыклалі значныя намаганні для пашырэння ўнутранага попыту і забеспячэння росту эканомікі. З 2008 года ў мэтах процідзеяння глабальнаму фінансаваму крызісу ў краіне прыняты комплексныя меры па пашырэнню ўнутранага попыту, уключаючы рэалізацыю праграм продажу бытавой тэхнікі, аўтамабіляў і матацыклаў у сельскай мясцовасці.

Па статыстыцы Міністэрства камерцыі КНР, да канца 2010 года ў рамках гэтых праграм у сельскіх раёнах было прададзена 114 млн. адзінак бытавой тэхнікі агульным коштам 241,800 млрд. юаняў; сялянам прадастаўляліся субсідыі для набыцця 17,92 млн. адзінак аўтамабіляў і матацыклаў.

У 2006-2010 гг. сярэднегадавы рост рознічнага абароту аўтамабіляў у Кітаі склаў 39%, залатых і сярэбраных ювелірных вырабаў – 38,1%, будаўнічых і аздабленчых матэрыялаў – 37,9%, бытавой тэхнікі і аўдыё- і відэаапаратуры – 20,3%, тэлекамунікацыйнай апаратуры – 15,9%. Летась прыбыткі прадпрыемстваў грамадскага харчавання ў краіне дасягнулі 1,8 трлн. юаняў, або выраслі ў 2,1 раза ў параўнанні з 2005 годам. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040