У Кітаі без паслабленняў вялася работа ў галіне сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства
  2011-03-05 10:34:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У перыяд 11-й пяцігодкі ў Кітаі без якіх-небудзь паслабленняў вялася работа ў галіне сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства, узмацнялася інфраструктура аграрнага сектара, заявіў сёння прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на 4-й сесіі УСНП 11-га склікання, якая адкрылася сёння ў Пекіне.

Вэнь Цзябаа сказаў, што цэнтральны ўрад выдзеліў на гэтыя патрэбы каля 3 трлн. Юаняў. Былі канчаткова адменены сельгаспадаткі – завяршыўся той перыяд гісторыі, калі сялянству даводзілася плаціць за апрацоўку зямлі. А гэта раўназначна зніжэнню яго штогадовай нагрузкі на 133,5 млрд. юаняў. Уведзены парадак выплаты датацый хлебаробам і механізм кампенсацыі інтарэсаў галоўных збожжавытворчых раёнаў, у выніку чаго вытворчыя датацыі сялянству ў мінулым годзе дасягнулі 122,6 млрд. юаняў. Для галоўных сартоў зерневых уведзена палітыка мінімальных закупачных цэн і часовага прыёму на захоўванне, мінімальныя закупачныя цэны на пшаніцу і рыс павышаны на 25-40%.

Паводле слоў Вэнь Цзябаа, у Кітаі цвёрдым крокам ішла наперад комплексная рэформа вёскі, разгорнута рэформа сістэмы калектыўнага права на лясы і сістэмы кіравання дзяржаўнымі гаспадаркамі. Паскорылася будаўніцтва інфраструктуры ў аграрным сектары і на вёсцы. Завершана ўмацаванне 7356 буйных, сярэдніх і малых аварыйна-небяспечных вадасховішчаў, вырашана праблема забеспячэння чыстай пітной вадой для 215 млн. сялян. Жыццё сялянства штодзень паляпшаецца, жыццё вёскі ўступіла ў новую эпоху. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040