Мінфін КНР прадоўжыць павялічваць бюджэтныя расходы на адукацыю
  2011-03-09 11:03:00  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі прыкладуць актыўныя намаганні, каб у 2012 годзе доля бюджэтных расходаў на адукацыю ў ВУП краіны дасягнула 4%, заявіў прадстаўнік Міністэрства фінансаў КНР Дай Байхуа і назваў ажыццяўленне гэтай мэты вельмі актуальнай і цяжкай задачай.

У дзяржаўнай сярэдне- і доўгатэрміновай праграме рэфармавання і развіцця адукацыі КНР пастаўлена мэта павялічыць долю бюджэтных расходаў на адукацыю ў ВУП краіны да 4%. Гэта доля складала 3,59% у 2009 годзе і працягвала павышацца ў мінулым.

Дай Байхуа адзначыў, што Мінфін КНР імкнецца да рацыянальнага размеркавання расходаў на адукацыю. Пры гэтым будзе зроблены ўхіл у бок сельскіх, аддаленых, бедных і нацыянальных раёнаў – ключавых і слабых звёнаў у галіне рэформы і развіцця адукацыі.

Ён паведаміў, што сёлета з цэнтральнага бюджэту выдзелена 3 млрд. юаняў мэтавых сродкаў, якія галоўным чынам пойдуць на падтрымку развіцця дашкольнай адукацыі ў сельскай мясцовасці цэнтральных і заходніх, а таксама нацыянальных раёнаў краіны. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040