Вэнь Цзябаа назваў важнай мерай зніжэнне тэмпаў росту кітайскай эканомікі на бліжэйшыя 5 гадоў
  2011-03-14 15:19:55  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Зніжэнне па ўласнай ініцыятыве тэмпаў росту кітайскай эканомікі на бліжэйшыя пяць гадоў не толькі дэманструе рашучасць і сілу волі, але і з'яўляецца важнай мерай, заявіў прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа на прэс-канферэнцыі для кітайскіх і замежных журналістаў па заканчэнні 4-й сесіі УСНП 11-га склікання.

Вэнь Цзябаа сказаў, што ў наступныя пяць гадоў і нават яшчэ больш працяглы перыяд Кітаю неабходна разглядаць трансфармацыю спосабаў эканамічнага развіцця як галоўную задачу развіцця нацыянальнай эканомікі і прыкладаць актыўныя намаганні для павышэння якасці і эфектыўнасці яе росту.

Вэнь Цзябаа адзначыў цесныя сувязі паміж тэмпамі развіцця эканомікі, занятасцю і інфляцыяй. Па яго словах, высокія тэмпы развіцця эканомікі паляпшаюць сітуацыю з занятасцю, аднак павялічваюць інфляцыйны ціск; нізкія тэмпы развіцця эканомікі не спрыяюць росту занятасці і могуць прывесці да эканамічнага спаду. Таму Кітаю неабходна эфектыўна рэгуляваць суадносіны паміж забеспячэннем росту эканомікі, павелічэннем занятасці і стрымліваннем інфляцыі, падкрэсліў ён.

Вэнь Цзябаа ўказаў на важнасць перабудовы эканамічнай структуры, вырашэнне праблемы незбалансаванага, негарманічнага і няўстойлівага развіцця кітайскай эканомікі з тым, каб яна адпавядала айчыннай сітуацыі ў галіне народанасельніцтва, аховы навакольнага асяроддзя і абароны прыродных рэсурсаў.

На думку кітайскага прэм'ера, забяспечыць на працягу будучых пяці гадоў 7-працэнтны штогадовы прырост эканомікі на аснове прыкметнага павышэння якасці і эфектыўнасці - задача нялёгкая.

Пры структурным рэгуляванні, працягнуў кіраўнік урада КНР, належыць надаваць асаблівую ўвагу развіццю сферы паслуг, а таксама сярэдніх і малых прадпрыемстваў, асабліва малых прадпрыемстваў у навукова-тэхнічнай галіне. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040