Намеснік міністра камерцыі КНР Чжун Шань на «Форуме імпарту Кітая-2011 у Шанхаі», сказаў, што ў цяперашні час у Кітаі наступае новы этап развіцця знешняга гандлю. Будзе нададзена аднолькавая ўвага імпарту і экспарту. Кітай працягне ўзмацняць работу па імпарце для каардынаванага развіцця знешняга гандлю.
Чжун Шань сказаў, што з часу ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, у Кітаі ўдасканаліліся законы ў дачыненні да імпарту, бесперапынна павышаецца ўзровень адкрыцця знешняму свету. Чжун Шань сказаў, што Кітай будзе прыкладаць далейшыя намаганні для стварэння спрыяльных умоў павелічэння імпарту.
Дадзеныя статысткі паказваюць, што з 2002 па 2010 год імпарт Кітая павялічыўся ў 3,7 разоў, заняўшы 2-е месца ў свеце.
-о-