Прадстаўнік КНР заклікаў да рацыянальнага і комплекснага вырашэння сітуацыі ў рэгіёне Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі
  2012-03-13 14:40:37  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выступаючы на пасяджэнні СБ ААН у панядзелак, пастаянны прадстаўнік Кітая ў ААН Лі Баадун заклікаў да рацыянальнага ўспрымання сітуацыі ў рэгіёне Блізкага Усходу і Паўночнай Афрыкі, адзначыўшы неабходнасць комплекснага вырашэння існуючых праблем з мэтай падтрымання міру і стабільнасці ў рэгіёне, дзякуючы чаму могуць быць рэалізаваны імкненні насельніцтва краін рэгіёна да абароны сваіх правоў і змены сітуацыі, якая склалася.

Лі Баадун вылучыў прапанову адносна аказання садзейнічання ў вырашэнні існуючых праблем, якая ўключае ў сябе 4 пункты: па-першае, неабходна праяўляць павагу да жаданняў і імкнення народаў краін рэгіёна да зменаў, самакіравання, самастойнага выбару палітычнага ладу і шляхоў развіцця. Па-другое, бакі павінны выказваць свае палітычныя імкненні законнымі і мірнымі спосабамі, за кошт падтрымання мірнага дыялогу, прадухіляючы рознагалоссі і імкнучыся да дасягнення канчатковага кампрамісу ў рамках існуючых палітычных працэсаў. Па-трэцяе, неабходна строга прытрымлівацца асноўных мэтаў і прынцыпаў Статута ААН, нормаў міжнароднага права, паважаць суверэнітэт, незалежнасць, адзінства і тэрытарыяльную цэласнасць рэгіянальных дзяржаў. Па-чацвёртае, неабходна імкнуцца да таго, каб рэзалюцыі СБ ААН выконваліся ў поўнай меры. Кожны з бакоў павінен імкнуцца пазбягаць магчымасці ажыццяўлення якой-небудзь дзейнасці па-за ўстаноўленымі мандатам Савета бяспекі рамак, пазбягаючы асабістых трактовак агульнага тэксту рэзалюцый.

Лі Баадун таксама заявіў, што Кітай выступае супраць ажыццяўлення знешняга ваеннага ўмяшання, не ўхваляючы імкнення некаторых бакоў да змены ўлады ў краіне. Кітай супраць таго, каб пад маркай "гуманізму" ажыццяўлялася ўмяшанне ва ўнутраныя справы іншых краін. Санкцыі і пагрозы не з'яўляюцца правільным вырашэннем існуючых праблем.

Прадстаўнік КНР выказаў глыбокую заклапочанасць у сувязі з адсутнасцю якіх-небудзь зрухаў у працэсе мірнага ўрэгулявання на Блізкім Усходзе і абвастрэннем сітуацыі ў сектары Газа. Лі Баадун адзначыў, што адсутнасць паляпшэнняў у рамках мірных палестына-ізраільскіх перамоў можа прывесці да далейшага разрастання канфлікту і ўзмацнення беспарадкаў. Улічваючы складанасць сітуацыі, міжнародная супольнасць павінна прыкласці вялікія дыпламатычныя намаганні, якія маглі б спрыяць больш хуткаму аднаўленню перамоў паміж Палестынай і Ізраілем. КНР дае высокую ацэнку намаганням "чацвёркі" міжнародных пасрэднікаў, накіраваным на ўрэгуляванне блізкаўсходняга пытання, і спрыяе ўзмацненню ролі СБ ААН у вырашэнні існуючых праблем. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040