У Пекіне закрылася 5-я сесія УСНП 11-га склікання
  2012-03-14 15:18:15  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Выканаўшы ўсе пункты парадку дня, 5-я сесія Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 11-га склікання завяршыла сёння сваю работу ў Доме народных сходаў у Пекіне.

На заключным пасяджэнні прынялі ўдзел Ху Цзіньтаа, Вэнь Цзябаа, Цзя Цінлінь, Лі Чанчунь, Сі Цзіньпін, Лі Кэцян, Хэ Гацян і Чжоу Юнкан.

На пасяджэнні шляхам галасавання была прынята рэзалюцыя, якая зацвярджае даклад аб рабоце ўрада; прынята рэзалюцыя па дакладзе аб выкананні плана сацыяльна-эканамічнага развіцця Кітая за 2011 год і праекце плана на 2012 год, зацверджаны план сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2012 год; прынята пастанова УСНП аб унясенні паправак у Крымінальна-працэсуальны кодэкс КНР; прынята пастанова аб дэпутацкай квоце УСНП 12-га склікання і пытаннях іх абрання, а таксама адобраны парадак абрання дэпутатаў УСНП 12-га склікання ад САР Сянган і Аамэнь; прынята рэзалюцыя па дакладзе аб рабоце Пастаяннага камітэта УСНП, рэзалюцыі па дакладзе аб рабоце Вярхоўнага народнага суда КНР і дакладзе аб рабоце Вярхоўнай народнай пракуратуры КНР. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040