Вэнь Цзябаа не лічыць прагноз па росце ВУП Кітая ў 7,5 працэнтаў нізкім
  2012-03-14 15:18:50  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа сёння сказаў, што агульны аб'ём эканомікі Кітая дасягнуў 47 трлн. юаняў / 7,46 трлн. дол. ЗША /. На гэтай аснове планаваны ў 2012 годзе 7,5-працэнтны рост ВУП краіны не павінен лічыцца нізкім.

Галоўнае ў зніжэння мэты росту ВУП да 7,5 працэнта ў 2012 годзе заключаецца ў тым, каб "практычна забяспечыць эканамічны рост за кошт навукова-тэхнічнага прагрэсу і павышэння кваліфікацыі працоўнай сілы, дасягнуць высакаякаснага развіцця, спрыяць урэгуляванню эканамічнай структуры і трансфармацыі спосабаў развіцця, а таксама пазбавіцца ад залішняй залежнасці развіцця нацыянальнай гаспадаркі ад выдаткаў рэсурсаў і забруджвання навакольнага асяроддзя", - падкрэсліў Вэнь Цзябаа на прэс-канферэнцыі па выніках 5-й сесіі УСНП 11-га склікання, якая завяршылася сёння.

Рашэнне знізіць прагноз па росце ВУП было прынята яшчэ падчас распрацоўкі праграмы 12-й пяцігодкі, дадаў кітайскі прэм'ер.

"Цяпер для нас неабходна таксама скрупулёзна наладжваць суадносіны паміж захаваннем устойлівага і адносна хуткага развіцця эканомікі, упарадкаваннем эканамічнай структуры і кіраваннем інфляцыйнымі чаканнямі", - адзначыў Вэнь Цзябаа, заклікаючы прыкласці ўсе магчымыя сілы для таго, каб грамадзяне атрымлівалі б больш выгады ад эканомікі краіны. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040