Цэны на жыллё ў Кітаі далёкія ад разумнага ўзроўню
  2012-03-14 15:19:03  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэны на жыллё ў Кітаі яшчэ далёкія ад рацыянальнага ўзроўню, адзначыў сёння прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа на прэс-канферэнцыі, наладжанай для кітайскіх і замежных журналістаў пасля заканчэння 5-й сесіі Усекітайскага сходу народных прадстаўнікоў 11-га склікання.

Як паведаміў кіраўнік кітайскага ўрада, урэгуляванне і кантроль на кітайскім рынку нерухомасці пачаліся ў 2003 годзе, калі быў прыняты шэраг мер. Паводле яго слоў, рынак нерухомасці тычыцца інтарэсаў фінансавых і рыэлтарскіх прадпрыемстваў, таму рэформы ў гэтай галіне сутыкаюцца з вялікімі перашкодамі.

Закрануўшы некаторыя зрухі ва ўрэгуляванні і кантролі на айчынным рынку нерухомасці, кітайскі прэм'ер адзначыў, што гэта абумоўлена рашучасцю і непахіснасцю ў дадзеным пытанні, а таксама прынятымі мерамі, накіраванымі на стрымліванне спекулятыўнага і інвестыцыйнага попыту.

Вэнь Цзябаа сказаў, што Кітай мае 1,3-мільярднае насельніцтвам і знаходзіцца на стадыі індустрыялізацыі і ўрбанізацыі, попыт на жыллё – цвёрды і ўстойлівы. Ён указаў на неабходнасць заахвочваць яшчэ больш людзей арэндаваць кватэры.

Што тычыцца поглядаў на развіццё рынку нерухомасці, Вэнь Цзябаа падкрэсліў, што неабходна захаваць стабільнае і здаровае развіццё. Ён назваў рацыянальнымі такія кошты на жыллё, якія адпавядаюць узроўню даходаў насельніцтва і супамерныя інвестыцыям і ўзроўню прыбытку. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040