Назіральнікі АБСЕ будуць запрошаны на парламенцкія выбары
  2012-06-26 10:35:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Беларусь прыняла рашэнне запрасіць назіральнікаў АБСЕ на парламенцкія выбары. Пра гэта заявіла ў эфіры тэлеканала "Беларусь-1" старшыня Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў Лідзія Ярмошына.

Паводле яе слоў, на маючых адбыцца выбарах прысутнічаюць місіі АБСЕ і СНД і некалькі назіральнікаў ад структур, з якімі сябруе беларускі парламент. Больш за ўсё назіральнікаў, як чакаецца, дасылае Расія.

Л. Ярмошына таксама назвала "піяр-кампаніяй" заклікі некаторых палітычных партый да байкоту парламенцкіх выбараў. Падобная кампанія прымяняецца пры кожных парламенцкіх выбарах, заклікамі да байкоту партыі жадаюць прыцягнуць да сябе ўвагу, выказала яна.

Л. Ярмошына лічыць, што ў палітычныя партыі павінны прыйсці іншыя людзі, маладыя і дзейныя, якія змаглі б потым узяць на сябе адказнасць.

У выбарах 2008 года ўдзельнічала 8 палітычных партый, у 2010-м – 12. Некаторыя партыі тады ўпершыню з'явіліся на такой палітычнай арэне, як выбары. "Разам з тым усё больш людзей губляе цікавасць да палітычнай дзейнасці. Калі партыі існуюць рэальна, не на паперы, то мы можам чакаць вялікага ўсплёску актыўнасці", - дадала яна. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040