Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой у сваёй рэзідэнцыі сустрэўся з італьянскім калегам Марыё Монці. Бакі заклікалі да больш хуткай рэалізацыі пагаднення, дасягнутага на летнім саміце ЕС у канцы чэрвеня.
29 чэрвеня лідары краін ЕС прынялі "Пакт росту і занятасці" і вылучылі пакет мер па садзейнічанні эканамічнаму росту.
М.Рахой і М. Монці абмеркавалі шляхі выхаду з даўгавога крызісу і змяншэння ціску на крэдытны рынак. На прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы М.Рахой заявіў, што абодва бакі таксама пацвердзілі важнасць стварэння банкаўскага і фінансавага саюзаў.
"Меры, якія прымаюцца намі апошнія некалькі месяцаў, – жорсткія. І хоць людзям яны, магчыма, не падабаюцца, мы працягнем прыкладаць намаганні ў гэтым напрамку для скарачэння дэфіцыту і паляпшэння эканамічнай сітуацыі", – падкрэсліў М.Рахой. - 0 -