Вікторыя Азаранка атрымала перамогу на турніры ў аўстрыйскім Лінцы, перайграўшы тэнісістку з Германіі Юлію Гёргес. Матч працягваўся 1 гадзіну і 17 хвілін і скончыўся перамогай беларускі ў двух сэтах – 6:3, 6:4. У першым сэце была роўная гульня, а вось у другой партыі Вікторыя павяла з лікам 5:0. Нягледзячы на гэта, Гёргес змагла сабрацца і скараціла лік да мінімуму, адыграўшы 4 матчболы. Аднак беларуская спартсменка давяла матч да перамогі.
Варта адзначыць, што нямецкая тэнісістка зрабіла тры падачы на вылет, а вось у Вікторыі эйсаў не было. Таксама саперніцы здзейснілі па дзве двайныя памылкі.
Гэты тытул – 14-ы ў кар'еры Вікторыі Азаранкі і шосты ў гэтым сезоне. - Р -