Спрэчкі вакол Дзяаюйдаа сур'ёзна ўдарылі па японскай эканоміцы
  2012-10-30 16:23:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Спрэчкі вакол Дзяаюйдаа не толькі завялі японскую палітыку ў хаос, але і нанеслі ўдар па і без таго далікатнай эканоміцы Японіі. Паводле даных Міністэрства фінансаў Японіі, у верасні экспарт у Кітай знізіўся на 14,1%, пасіўны гандлёвы баланс дасягнуў 329,5 млрд. ен, што стала самай высокай адзнакай за 30 гадоў.

Спад продажаў аўтамабіляў "Nissan", "Toyota", "Honda", "SUZUKI", "MAZDA" склаў каля 35%. Японскія бізнесмены балюча перажываюць эканамічны спад. Аналітыкі лічаць, што ў чацвёртым квартале бягучага года колькасць кітайскіх турыстаў у Японіі зменшыцца на 70%, даходы Японіі ад турызму знізяцца на 67 млрд. ен. Калі разважаць з пункту гледжання цэлага года, то сёлета экспарт Японіі ў Кітай знізіцца на 1 трлн. ен, ВУП Японіі страціць 820 млрд. ен. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040