Аб рэформе ў галіне культуры і стварэнні сістэмы сацыяльна-культурнага сэрвісу ў Кітаі
  2012-11-13 10:31:07  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

11 лістапада адбылася 3-я прэс-канферэнцыя, арганізаваная прэс-цэнтрам 18-га з'езда КПК, на якой прадстаўнікі Аддзела прапаганды Цэнтральнага камітэта КПК, міністэрства культуры, Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання, Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах прэсы і друку азнаёмілі больш за 300 кітайскіх і замежных карэспандэнтаў з ходам рэформ культурнай сістэмы і стварэнні сістэмы грамадска-культурнага абслугоўвання ў Кітаі.

Намеснік загадчыка аддзела прапаганды ЦК КПК Сунь Чжыцзюнь заявіў, што за апошнія 10 гадоў у культурным жыцці Кітая была адкрыта новая старонка. Праца 18-га з'езда КПК непазбежна паўплывае на павышэнне ўзроўню культуры жыхароў краіны.

Намеснік сакратара групы партыйнага кіраўніцтва, намеснік кіраўніка міністэрства культуры Чжаа Шаахуа адзначыў, што за 10 гадоў, якія прайшлі пасля склікання 16-га з'езда КПК, паглыбляецца рэформа ў галіне культуры, прыкметна павысілася эфектыўнасць кіравання індустрыяй культуры.

Намеснік кіраўніка Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах радыёвяшчання, кінематаграфіі і тэлебачання Цянь Цзінь заявіў, што за апошнія 10 гадоў у галіне радыё, кіно і тэлебачання былі дасягнуты значныя поспехі. Прыкметна павысіўся ўзровень радыё і тэлевізійных праграм і фільмаў, якасць сувязі, узровень тэхналогій і выкарыстання інавацый.

Сакратар групы партыйнага кіраўніцтва, намеснік кіраўніка Галоўнага дзяржаўнага ўпраўлення па справах прэсы і друку Цзян Цзяньго адзначыў, што за апошнія 10 гадоў прайшло ўсебаковае рэфармаванне сістэмы СМІ і выдавецкай справы, у гэтай галіне дасягнуты гістарычныя поспехі.

-0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040