МЗС КНР выказаў пратэст у сувязі з падтрымкай правымі сіламі Японіі сепаратысцкай дзейнасці Далай-ламы
  2012-11-14 15:00:27  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

13 лістапада афіцыйны прадстаўнік МЗС КНР Хун Лэй на чарговай прэс-канферэнцыі заявіў, што правыя сілы Японіі падтрымліваюць сепаратысцкую дзейнасць Далай-ламы. Гэта расцэньваецца, як умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Кітая, і выклікае рэзкае асуджэнне.

Паводле паведамленняў СМІ, 13 лістапада Далай-лама выступіў у Японіі з прамовай перад 140 парламентарыямі краіны, якія абвясцілі аб стварэнні так званага «Міжпарламенцкага саюза Японіі ў падтрымку Тыбету». У сувязі з гэтым, Хун Лэй заявіў, што японскі ўрад садзейнічае сепаратысцкай дзейнасці Далай-ламы, якая ідзе насуперак прынцыпам і духу кітайска-японскіх стратэгічных узаемаадносін. Кітайскі бок выказвае ў сувязі з гэтым японскаму боку свой пратэст.

Хун Лэй адзначыў, што Тыбет з'яўляецца неад'емнай часткай тэрыторыі Кітая. Далай-лама - гэта палітычны выгнаннік, які доўгі час займаўся антыкітайскай раскольніцкай дзейнасцю пад прыкрыццём рэлігіі. Кітай рашуча выступае супраць прадастаўлення Далай-ламе якімі б там ні было краінамі трыбуны для ажыццяўлення яго сепаратысцкай дзейнасці. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040