Кітайскі спадарожнік зандзіравання "Чан'э-3" зробіць пасадку на Месяц у 2013 годзе
  2012-11-14 15:22:22  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

На 9-м Кітайскім міжнародным аэракасмічным салоне наведвальнікам прадстаўлена мадэль кітайскага спадарожніка зандзіравання Месяца "Чан'-3", які, як плануецца, здзейсніць пасадку на Месяц у 2013 годзе.

Спадарожнік складаецца з двух частак: пасадачнага апарата і месяцахода. На спадарожніку ўстаноўлена апаратура з адчувальнымі элементамі, якая дазваляе здзейсніць мяккую пасадку з папярэднім завісаннем над месцам пасадкі і аўтаматычна абыходзіць перашкоды на месячнай паверхні.

На месяцаходзе маюцца два фотаапараты і адна накіраваная антэна, а таксама механічныя "рукі", здольныя зандзіраваць элементы паверхні Месяца. Калі апарат здзейсніць мяккую пасадку, месяцаход выйдзе паверхню і пачне працаваць самастойна.

Намеснік начальніка дэпартамента касманаўтыкі Кітайскага аб'яднання касмічных тэхналогій Лі Дун паведаміў, што спадарожнікі зандзіравання "Чан'э-1" і "Чан'э-2" абарачаліся вакол Месяца і фатаграфавалі яго, а ўсталяваны на "Чан'э-3" месяцаход будзе знаходзіцца на месячнай паверхні і перадаваць на Зямлю даныя аб геалагічным стане і рэльефе Месяца. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040