Перадавы артыкул "Жэньмінь жыбаа": зацвярджэнне канцэпцыі навуковага развіцця ў якасці кіруючай ідэі КПК - гістарычны ўклад 18-га з'езду
  2012-11-15 10:26:32  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  
У "Жэньмінь жыбаа" ад 15 лістапада апублікаваны перадавы артыкул пад назвай "Сумеснае стварэнне больш шчаслівай і прыгожай будучыні - гарачыя віншаванні з паспяховым завяршэннем 18-га Усекітайскага з'езда КПК". У артыкуле адзначаецца, што ўключэнне 18-м з'ездам КПК канцэпцыі навуковага развіцця разам з марксізмам-ленінізмам, ідэямі Маа Цзэдуна, тэорыяй Дэн Сяапіна і важнай ідэяй аб "трайным прадстаўніцтве" у шэраг кіруючых ідэй, якіх павінна ў прытрымлівацца партыя, з'яўляецца гістарычным укладам 18-га з'езда.

18-ы з'езд КПК, адзначаецца ў артыкуле, з'яўляецца важнай падзеяй, якая адбылася ў вырашальны перыяд усебаковага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства ў Кітаі.

З'езд даў высокую ацэнку дакладу, з якім выступіў Ху Цзіньтаа. Яго дэлегаты аднадушна лічаць, што даклад з'яўляецца палітычнай дэкларацыяй і кіраўніцтвам да дзеяння для партыі, закліканай з'яднаць і весці народы краіны ўсіх нацыянальнасцяў да новых перамог сацыялізму з кітайскай спецыфікай, а таксама марксісцкім праграмным дакументам.

З'езд высока ацаніў працу ЦК КПК 17-га склікання, а таксама няпросты шлях барацьбы, які прайшла партыя, ведучы наперад народ, пасля 16-га з'езда КПК.

У артыкуле адзначаецца, што накіраванасць у будучыню і паглыбленая рэалізацыя канцэпцыі навуковага развіцця мае важнае практычнае і глыбокае гістарычнае значэнне для развіцця сацыялізму з кітайскай спецыфікай. Канцэпцыя навуковага развіцця павінна пранікнуць у працэс мадэрнізацыйнага будаўніцтва, быць увасоблена ва ўсе яго аспекты.

Сацыялізм з кітайскай спецыфікай, піша "Жэньмінь жыбаа", з'яўляецца асноўным курсам кітайскага развіцця і прагрэсу ў сучасную эпоху, Кітай можа развівацца толькі па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай. На з'ездзе быў абвешчаны вялікі заклік дамагацца новых перамог і было падкрэслена, што для ўсёабдымнага будаўніцтва сярэднезаможнага грамадства, паскоранага прасоўвання сацыялістычнай мадэрнізацыі, рэалізацыі справы вялікага адраджэння кітайскага народа неабходна рашуча і няўхільна рухацца па шляху сацыялізму з кітайскай спецыфікай.

У перадавым артыкуле адзначаецца, што з'езд выбраў новы склад ЦК КПК і Цэнтральнай камісіі КПК па праверцы дысцыпліны. Абранне гэтай групы кіруючых кадраў, якія маюць высокія маральныя і дзелавыя якасці, вопыт і сілу, у склад ЦК КПК ў поўнай меры адлюстроўвае росквіт і развіццё нашай партыі, наяўнасць пераемнасці ў партыйных і народных справах.

Для справы сацыялізму з кітайскай спецыфікай неабходна аднадушная і згуртаваная барацьба ўсіх сыноў і дачок Кітая, падкрэсліваецца ў артыкуле. У цяперашні час першарадныя палітычныя задачы, якія стаяць перад намі, заключаюцца ў добрасумленным вывучэнні духу 18-га з'езда КПК, канцэнтрацыі інтэлектуальных і фізічных намаганняў для рэалізацыі ўсіх задач, пастаўленых 18-м з'ездам КПК. - 0 –

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040