Дзяржаўныя і партыйныя лідары шэрагу краін накіравалі віншаванні з выбраннем Сі Цзіньпіна на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПК
  2012-11-16 10:46:12  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Лідары некаторых краін і партый адправілі 15 лістапада свае віншаванні Сі Цзіньпіну з нагоды абрання яго на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПК 18-га склікання.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама ў сваім віншаванні сказаў: "Я віншую Вас з абраннем на пасаду генеральнага сакратара ЦК КПК. У лютым гэтага года Вы наведалі ЗША з паспяховым візітам, мы з Вамі правялі актыўнае і канструктыўнае абмеркаванне будучыні адносін паміж ЗША і Кітаем. Я спадзяюся на цеснае супрацоўніцтва з Вамі ў будучыні і далейшае будаўніцтва адносін супрацоўніцтва і партнёрства паміж ЗША і Кітаем, асабліва на сумесны адказ на рэгіянальныя і глабальныя выклікі ў галіне эканомікі і бяспекі шляхам умацавання дзелавога двухбаковага супрацоўніцтва на карысць народаў дзвюх краін і для спрыяння міру і росквіту ў свеце".

Старшыня партыі "Адзіная Расія", прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў у сваім віншаванні сказаў, што пад кіраўніцтвам КПК кітайскі народ дасягнуў буйных поспехаў у сацыяльна-эканамічным развіцці, навуцы, культуры і іншых сферах грамадскага жыцця. Ён перакананы, што ажыццяўленне рашэнняў 18 - га з'езда КПК паслужыць далейшаму росквіту сяброўскай Кітайскай Народнай Рэспублікі. Паводле яго слоў, "Адзіная Расія" і КПК эфектыўна ўзаемадзейнічаюць па шырокім коле пытанняў эканомікі, партыйнага будаўніцтва, міжрэгіянальных і прыгранічных сувязяў, зацікаўлены ў нарошчванні міжпартыйных кантактаў, напаўненні іх новым зместам. «Я гатовы да актыўнай сумеснай працы з Вамі па далейшым ўмацаванні супрацоўніцтва "Адзінай Расіі " і Камуністычнай партыі Кітая", - напісаў прэм'ер-міністр РФ.

Чарговы старшыня Афрыканскага саюза / АС /, прэзідэнт Беніна Яі Боні у сваім віншаванні адзначыў, што абранне Сі Цзіньпіна сведчыць аб прызнанні яго з боку кітайскага народа і КПК і ўпэўненасці ў тым, што ён будзе здольны весці кітайскі народ па шляху ператварэння ў магутную і адзіную краіну, мадэрнізаваную і квітнеючую. Яі Боні спадзяецца, што пад кіраўніцтвам новага лідара супрацоўніцтва паміж Бенінам і Кітаем будзе бесперапынна ўмацоўвацца і развівацца на карысць народаў дзвюх краін.

Старшыня Народна-Дэмакратычнай партыі "Нур Атан" Казахстана, прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў выказаў упэўненасць у тым, што КПК пад кіраўніцтвам новага генеральнага сакратара выведзе Кітай на новыя рубяжы сацыяльна-эканамічнага развіцця і ўмацуе высокі аўтарытэт краіны на міжнароднай арэне.

Ганаровы старшыня Партыі рэгіёнаў Украіны, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч сказаў у сваім віншаванні, што ступень даверу, выказаная з боку аднапартыйцаў, з'яўляецца годным і належным прызнаннем заслуг Сі Цзіньпіна перад партыяй, дзяржавай і народам.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ў пасланні з задавальненнем адзначыў, што "на аснове дасягнутых намі дамоўленасцей беларуска-кітайскае стратэгічнае партнёрства атрымала наймагутнейшы імпульс". Ён выказаў спадзяванне, што дзякуючы нязменнай падтрымцы Сі Цзіньпіна дружалюбныя сувязі паміж краінамі будуць і ў далейшым умацоўвацца і пашырацца. А. Лукашэнка ад усёй душы жадае Сі Цзіньпіну поспехаў у адказнай рабоце па выкананні маштабных планаў, намечаных XVIII з'ездам Камуністычнай партыі Кітая.

Старшыня Рэспубліканскай партыі Арменіі, прэзідэнт гэтай краіны Серж Саргсян ў пасланні выказаў упэўненасць, што "падчас Вашай дзейнасці на гэтай высокай пасадзе вы зробіце вялікі ўклад у далейшае партыйнае будаўніцтва КПК і павышэнне магутнасці Кітайскай Народнай Рэспублікі".

Кароль Бахрэйна Шэйх Хамад бен Іса аль Халіфа ў сваім пасланні асабіста ад сябе і ад імя народа свайго каралеўства выказаў шчырыя віншаванні і пажаданні ў сувязі з выбраннем Сі Цзіньпіна генеральным сакратаром ЦК КПК. Паводле яго слоў, абранне Сі Цзіньпіна на гэты пост дэманструе высокі давер, выказаны яму кітайскім народам. Кароль упэўнены ў тым, што Сі Цзіньпін здольны весці Кітай да бліскучай будучыні.

Старшыня Партыі справядлівасці і развіцця Турцыі, прэм'ер-міністр гэтай краіны Таіп Эрдаган у сваім пасланні нагадаў пра лютаўскі афіцыйны візіт Сі Цзіньпіна ў Турцыю, які, паводле яго слоў, надаў новы імпульс дынамічнаму развіццю турэцка-кітайскіх адносін.

У адрас Сі Цзіньпіна таксама былі атрыманы віншаванні з боку старшыні Аб'яднанай малазійскай нацыянальнай арганізацыі, прэм'ер-міністра Малайзіі Наджыба Разака, старшыні тайландскай партыі "Пэа Тай" Чарупонга Руангсувана, старшыні Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі / КПРФ / Генадзя Зюганава, іншых расійскіх палітыкаў, старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі Зігмара Габрыэля, Генеральнага сакратара Сацыялістычнай партыі Партугаліі Хасэ Антоніо Сегуры, а таксама палітыкаў з Перу, Коста-Рыкі і ншых краін.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040