Пасол КНР у Сірыі заклікаў да палітычнага ўрэгуляванні сірыйскага крызісу
  2012-12-27 10:50:08  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пасол КНР у Сірыі Чжан Сюнь правёў перамовы са спецпрадстаўніком ААН і ЛАД па ўрэгуляванні сірыйскага крызісу Лахдарам Брахімі. Абодва бакі заклікалі да палітычнага вырашэння сірыйскага крызісу.

У цяперашні час у Сірыі склалася вельмі небяспечная сітуацыя, у сувязі з гэтым надзвычай актуальным стала пытанне аб урэгуляванні сірыйскага крызісу палітычным шляхам, адзначыў Чжан Сюнь у інтэрв'ю кар. агенцтва Сіньхуа пасля перамоваў. "Кітай нязменна выступае за вырашэнне сірыйскага крызісу шляхам палітычнага дыялогу, гатовы актыўна супрацоўнічаць з Л. Брахімі і аказваць яму цвёрдую падтрымку", - сказаў пасол.

Пры гэтым Чжан Сюнь падкрэсліў, што для палітычнага ўрэгулявання сірыйскага крызісу патрабуюцца сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых бакоў і міжнароднай супольнасці.

Л. Брахімі прыбыў 23 снежня з трэцім з пачатку гэтага года візітам у Дамаск. 24 снежня ў час сустрэчы са СМІ пасля перамоваў з прэзідэнтам Сірыі Башарам Асадам Л. Брахімі адзначыў, што сітуацыя ў Сірыі па-ранейшаму выклікае трывогу. "Мы спадзяёмся, што ўсе бакі будуць ісці ў накірунку, які адпавядае чаканням сірыйскага народа", - сказаў ён.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040