Прэзідэнт Сірыі Башар Асад у телезвароце да народа ахарактарызаваў бягучую сітуацыю ў краіне і заклікаў да палітычнага вырашэння крызісу з дапамогай правядзення нацыянальнага дыялогу.
Выступленне кіраўніка дзяржавы працягвалася каля гадзіны. Б.Асад заклікаў краіны, якія падтрымліваюць сірыйскую апазіцыю, спыніць пастаўкі ім грашовых сродкаў і зброі. Пры гэтым прэзідэнт заклікаў усе сірыйскія бакі да спынення агню для хутчэйшага вяртання бежанцаў на радзіму.
Б.Асад прапанаваў правесці канферэнцыю па нацыянальным дыялогу, распрацаваць нацыянальную хартыю аб палітычнай будучыні Сірыі, правесці рэферэндум па хартыі і парламенцкія выбары, стварыць пашыраны ўрад, які прадстаўляе сірыйскі народ.
Б.Асад лічыць: тое, што адбываецца ў Сірыі, з'яўляецца вынікам тэрарыстычных дзеянняў, накіраваных на разбурэнне суверэнітэту краіны. У сувязі з гэтым прэзідэнт адзначыў гатоўнасць сірыйскага ўрада не толькі да пачатку палітычнага дыялогу, але і да барацьбы з тэрарызмам.
Крызіс у Сірыі працягваецца ўжо 22 месяцы. Паводле статыстыкі ААН, у канфліктах загінулі больш за 60 тыс. чалавек, некалькі сотняў тысяч сірыйцаў уцяклі ў суседнія краіны. - Р -