Афіцыйныя асобы ААН і Сірыі абмеркавалі праблему размяшчэння сірыйскіх бежанцаў
  2013-01-28 15:09:02  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Намеснік генеральнага сакратара ААН па гуманітарных пытаннях, каардынатар па аказанні экстранай дапамогі Валеры Амос прыбыла ў Дамаск і правяла перамовы з міністрам па сацыяльных пытаннях і занятасці Сірыі Джасемам Закарыем. Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з аказаннем дапамогі сірыйскім бежанцам і іх размяшчэннем.

Д.Закарыя паведаміў, што падчас перамоў былі дасягнуты "пазітыўныя вынікі", аднак не раскрыў канкрэтных планаў.

Гэта ўжо трэці візіт В.Амос у Сірыю пасля пачатку беспарадкаў у гэтай краіне ў 2011 годзе.

Паводле даных ААН, зараз 4 млн. сірыйцаў маюць патрэбу ў аказанні экстранай дапамогі, яшчэ 2 млн. чалавек не маюць жылля. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040