Генконсул КНР у Нью-Ёрку на адкрыцці таргоў на біржы "Насдак" павітаў з надыходам года Змяі
  2013-02-08 16:23:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Напярэдадні кітайскіх навагодніх святаў генеральны консул КНР у Нью-Ёрку Сунь Гасян наведаў фондавую біржу "Насдак" і пазваніў у звон, які адкрывае біржавыя таргі, каб павітаць набліжэнне года Змяі па кітайскім месячным календары.

На цырымоніі адкрыцця таргоў Сунь Гасян перадаў навагоднія віншаванні этнічным кітайцам і кітайскім эмігрантам, якія жывуць на ўсходзе ЗША. Ён адзначыў, што гэта біржа вядома ў Кітаі не толькі дзякуючы яе эканамічнаму і фінансаваму ўплыву, але і ў большай ступені за яе ўклад у садзейнічанне абмену паміж людзьмі.

Віцэ-прэзідэнт біржы Дэйвід Віксам адзначыў, што "Насдак" пастаянна прыкладае намаганні для развіцця кітайскага рынку, зараз на таргі біржы выстаўляюцца акцыі 126 кітайскіх прадпрыемстваў, у выніку чаго Кітай стаў найбуйнейшым замежным рынкам "Насдак". Інавацыйнае мысленне і прадпрымальніцкі дух гэтых прадпрыемстваў працягваюць уносіць уклад у эканамічны рост дзвюх краін.

Ён выказаў упэўненасць, што ў год Змяі "Насдак" і Кітай зробяць супрацоўніцтва больш цесным. - Р -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040