Стужка "Вялікі майстар" старшыні 63-га Берлінале Ван Цзявэя адкрыла кінафестываль
  2013-02-08 18:00:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сёмага лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Міжнароднага Берлінскага кінафестывалю. Па чырвонай дарожцы прайшліся члены міжнароднага журы конкурсу, вядомыя акцёры і рэжысёры Том Тыквер, Вім Вэндэрс, Н іна Хос. Марціна Гедэк, Джэйн Фонда і іншыя. Героямі вечара, безумоўна, сталі і кітайскія кінематаграфісты, чыім фільмам і адкрываўся фестываль.

Зорка кітайскага кіно Чжэн Цзыі расказала нашаму карэспандэнту пра тое, што працаваць з такім цудоўным рэжысёрам, як Ван Цзявэй – вялікая асалода. "Словы не могуць апісаць тое, што я вывучыла за гэты час працы над фільмам, але гэта ўсё бачна ў кіно".

Фільм, які распавядае пра гісторыю жыцця і станаўлення вялікага майстра кунгфу Іп Мэна, здымаўся на працягу 20 месяцаў падчас трох гадоў. Акцёрам і рэжысёру давялося прайсці доўгі шлях даследавання, трэніровак, размоў, каб фільм атрымаўся такім, як яго задумвалі.

"Калі мы глядзім на жыццё гэтага вялікага майстра, мы бачым гісторыю нашай краіны. У сваёй стужцы я паказаў розны час яго станаўлення як асобы і тое, што адбывалася ў гэты час у Кітаі. Гэта частка нашай культуры, нашы карані. Мне вельмі важна было раскрыць асобу гэтага чалавека, які цалкам адпавядае званню вялікага майстра кунгфу. У свой час, гэта былі людзі эліты, якія вельмі строга выконвалі доўг, кодакс гонару, былі дысцыплінаванымі і высакароднымі. Мы натхняемся жыццём і тым, што адбываецца з намі. Мне пашчасціла бачыць усе 108 камбінацый у выкананні вялікага майстра ў 1999 годзе, калі я здымаў дакументальнае кіно. Гэты чалавек, якому было больш за 70 гадоў, мяне вельмі ўразіў і тым, як ён рухаецца, і тым, наколькі магутны ў яго дух. Сустрэча пакінула глыбокі след у маім сэрцы і я вырашыў абавязкова расказаць пра гэта. Так, мой фільм пра кунгфу, пра баявыя адзінаборствы, але гэта фільм, які закранае больш філасофскае паняцце, дух гэтай барацьбы. Я спадзяюся, што стужка "Вялікі майстар" прынясе новую перспектыву, дасць магчымасць паглядзець на вялікіх майс троў па-новаму", -- прызнаўся Ван Цзявэй. ".

Вольга Гальпяровіч, Беларуская рэдакцыя МРК

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040