Вікторыя Азаранка перамагла ў фінале Серэну Уільямс
  2013-02-18 11:17:58  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У фінальным матчы найпрэстыжнага турніру WTA у Досе беларуска Вікторыя Азаранка перемагла амерыканку Серэну Уільямс у трох партыях – 7:6, 2:6, 6:3.

Па логіцы рэчаў першая і другая ракеткі планеты павінны былі сустрэцца ў вырашальным матчы за тытул і ў асабістым супрацьстаянні вызначыць, хто з іх сапраўды наймацнейшая на сённяшні момант. І Вікторыя, і Серэна пазбеглі праблем у паўфінальных матчах, а таму публіка не без падстаў чакала, што ёй будзе прапанаваны высакакласны тэніс. Гэтыя чаканні цалкам апраўдаліся.

У вырашальнай партыі Серэна аддала толькі адну сваю падачу, але гэтага хапіла Вікторыі, каб давесці паядынак да перамогі. Тым не менш, з панядзелка рэйтынг WTA ўзначаліць менавіта амерыканская спартсменка. - Р -

1 2 3
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040