У Італіі пачаліся парламенцкія выбары
  2013-02-25 14:06:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Раніцай 24 лютага ў Італіі пачаліся парламенцкія выбары.

Галасаванне будзе доўжыцца два дні. Да выбарчых урнаў запрашаюцца прыкладна 50 млн. італьянцаў. Мяркуецца, што на бягучых выбарах яўка выбаршчыкаў будзе ніжэй за 80-працэнтны паказчык, зафіксаваны ў 2008 годзе.

Па выніках апошняга апытання грамадскай думкі, левацэнтрысцкая кааліцыя на чале з Дэмакратычнай партыяй Італіі, па ўсёй верагоднасці, атрымае большасць месцаў у палаце дэпутатаў і права сфарміраваць новы ўрад. Аднак у выпадку перамогі ёй, магчыма, прыйдзецца звярнуцца па дапамогу да цэнтрысцкай кааліцыі, якую ўзначальвае старшыня тэхнічнага ўрада Марыё Монці, каб палітыка, якая праводзіцца новым кабінетам міністраў, атрымлівала падтрымку з боку абедзвюх палат парламента.

Галасаванне завершыцца 25 лютага ў 15:00. Папярэднія вынікі выбараў будуць вядомы праз некалькі гадзін пасля закрыцця выбарчых участкаў, а афіцыйныя вынікі - 26 лютага. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040