Абраны 2987 дэпутатаў УСНП новага склікання
  2013-02-26 10:37:24  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Ва УСНП 12-га склікання абраны і чакаюць канчатковага пацверджання абрання 2987 дэпутатаў, паведамляецца ў дакладзе.

Даклад адносна кандыдатур новых дэпутатаў УСНП быў перададзены ў ПК УСНП 11-га склікання для пацверджання падчас яго сесіі, што праводзіцца раз у два месяцы, і якая праходзіць 25-27 лютага.

ПК УСНП 11-га склікання разгледзіць кандыдатуры новых дэпутатаў і абвесціць канчатковы спіс імёнаў на закрыцці сесіі 27 лютага.

Падчас выбараў былі выкананы ўсе фармальныя працэдуры, і ўсе абраныя дэпутаты з'яўляюцца кваліфікаванымі, паведамляецца ў дакладзе, прадастаўленым мандатнай камісіяй ПК УСНП.

Дэпутаты абіраліся ад 35 выбарчых адзінак, яны прадстаўляюць 34 кітайскія рэгіёны і НВАК, выбары праходзілі са снежня мінулага года па студзень гэтага года.

Самае вялікае адрозненне гэтых выбараў ад папярэдніх заключаецца ў тым, што ў вёсцы і ў горадзе выкарыстоўвалася роўнае прадстаўніцтва дэпутатаў адносна колькасці насельніцтва, паведаміў намеснік адказнага сакратара ПК УСНП Ван Ваньбінь.

Да ўнясення ў 2010 годзе паправак ў выбарчае заканадаўства кожны дэпутат УСНП ад сельскай мясцовасці прадстаўляў у чатыры разы больш, чым гарадскі дэпутат.

Гаворачы ў цэлым, новыя дэпутаты прадстаўляюць розныя сектары і карыстаюцца шырокім прызнаннем грамадскасці, адзначыў Ван Ваньбінь.

ПК УСНП таксама рыхтуецца да маючай адбыцца першай штогадовай сесіі УСНП 12-га склікання, адкрыццё якой запланавана на 5 сакавіка.

Заканадаўцы разгледзелі даклады па працы ПК УСНП, выбарах народных дэпутатаў, чарнавыя графікі і спісы членаў прэзідыума, а таксама назіральнікаў на сесіі.

На сесіі кіраваў старшыня ПК УСНП У Банго. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040