МЗС КНР: рэакцыя СБ ААН на ядзернае выпрабаванне ў КНДР павінна быць асцярожнай і ўмеранай
  2013-03-01 09:33:33  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітай падтрымае адэкватную рэакцыю Савета бяспекі ААН на ядзернае выпрабаванне ў КНДР і пакажа сваё адмоўнае стаўленне да гэтага пытання. Рэакцыя СБ ААН на ядзернае выпрабаванне ў КНДР павінна быць асцярожнай і ўмеранай. Пра гэта заявіла на брыфінгу прадстаўнік МЗС КНР Хуа Чуньін.

"Што да абмеркавання ў СБ ААН рэзалюцыі па КНДР, у Кітая ясная пазіцыя па гэтым пытанні", - адзначыла Хуа Чуньін, дадаўшы, што Кітай падтрымлівае мір і стабільнасць на Карэйскім паўвостраве і імкнецца да дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава, гэтая пазіцыя выразная і нязменная.

Хуа Чуньін адзначыла, што кітайскі бок падтрымлівае выказвнне СБ ААН адмоўнага стаўлення да ядзернага выпрабавання КНДР, у той жа час мяркуе, што гэтая рэакцыя павінна быць асцярожнай і ўмеранай. "Гэтая рэакцыя павінна спрыяць дэнуклеарызацыі Карэйскага паўвострава і супрацьдзеянню распаўсюджванню ядзернай зброі, абароне міру і стабільнасці як на Карэйскім паўвостраве, так і ва ўсёй Паўночна-Усходняй Азіі", - сказала дыпламат. - 0 –

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040