Вэнь Цзябаа канстатаваў факт далейшага паглыблення рэформы адміністрацыйнай сістэмы за мінулую пяцігодку
  2013-03-05 15:42:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Вэнь Цзябаа сёння, выступаючы з дакладам аб рабоце ўрада на першай сесіі УСНП 12-га склікання, канстатаваў факт далейшага паглыблення рэформы адміністрацыйнай сістэмы за мінулую пяцігодку.

"Праз практычнае ўзмацненне будаўніцтва ўрадавых органаў значна паглыблялася рэформа адміністрацыйнай сістэмы", - адзначыў ён. Паводле яго слоў, у працэсе прасоўвання рэформы ўрадавых органаў былі акрэслены першыя контуры сістэмы ўзмоцненых ведамстваў з адзінымі функцыямі. Нязменна разглядаючы навукова абгрунтаванае і дэмакратычнае прыняцце рашэнняў, захаванне законнасці пры выкананні адміністрацыйных функцый, павышэнне транспарэнтнасці адміністрацыйнай працы, аздараўленне сістэмы кантролю і ўзмоцненае стварэнне непадкупнага апарата як асноўныя прынцыпы працы, ўрад прыняў цэлы шэраг новых мер і зрабіў новыя крокі ў плане рэгламентаванага выканання адміністрацыйнай ўлады, стварэння адказнага, прававога і непадкупнага ўрада. Працягваў цвёрда выконвацца парадак распрацоўкі ўрадавых рашэнняў на навуковай, дэмакратычнай і прававой аснове, ўдасканальвалася працэдура іх распрацоўкі, якая прадугледжвае грамадскі ўдзел, прафесійную экспертызу, ацэнку рызыкі, праверку на правамернасць, прыняцце рашэнняў шляхам калектыўнага абмеркавання і г.д. Паглыблялася рэформа адміністрацыйнага візавання, прычым у мінулым пяцігоддзі за два яго раўнды адменена або перагледжана 498 артыкулаў са спісу адміністрацыйнага візавання, а агульная колькасць артыкулаў, візаванне якіх было адменена або перагледжана ведамствамі Дзяржсавета, дасягнула 2 497, што склала 69,3 % усіх артыкулаў да рэформы. З вялікай энергіяй прасоўвалася транспарэнтнасць адміністрацыйнай працы, прычым ўпор рабіўся на павелічэнне адкрытасці фінансавых бюджэтаў і справаздач, выдаткаў на службовыя прыёмы, на набыццё і эксплуатацыю службовых аўтамашын, на службовыя замежныя камандзіроўкі, і ўсё гэта для таго, каб народ меў больш поўнае ўяўленне аб урадавай працы і больш эфектыўна ажыццяўляў свой кантроль. З дня ў дзень расла дынаміка аўдытарска-рэвізійнага кантролю і эфектыўнасць яго станавілася ўсё больш заўважнай. Цалкам узмацняліся кантроль і кіраванне ў падтрыманні сумленнасці і самадысцыпліны кіруючых кадравых работнікаў. З дапамогай намацвання шляхоў да стварэння сістэмы кіравання, увядзення і практычнага выканання адміністрацыйнай адказнасці пераважна начальнікаў-адміністратараў значна павысілася эфектыўнасць іх працы. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040