У СБ ААН праведзены кансультацыі пры зачыненых дзвярах з нагоды ядзернага выпрабавання ў КНДР
  2013-03-06 15:35:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У аўторак у СБ ААН адбыліся кансультацыі пры зачыненых дзвярах з нагоды трэцяга ядзернага выпрабавання ў КНДР.

Кансультацыі пачаліся ў 11 гадзін па часе ўсходняга ўзбярэжжа ЗША і завяршыліся ўжо праз 20 хвілін. Пасля кансультацый пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Сюзан Райс заявіла прэсе, што Вашынгтон прадставіў праект рэзалюцыі па пытанні ядзернага выпрабавання ў КНДР.

С.Райс сказала: "12 лютага я ўжо адзначала, што СБ ААН будзе дэманстраваць сур'ёзную і жорсткую рэакцыю, каб спыніць праграмы КНДР па распрацоўцы ядзернай зброі і балістычных ракет, а таксама стрымаць яе магчымасці па распаўсюджванні ядзернай зброі. У праекце рэзалюцыі, прадстаўленай сёння, пашыраны і ўзмоцнены сферы санкцый".

С.Райс падкрэсліла, што прапанаваныя санкцыі павінны накіраваць Пхеньяну выразны сігнал аб тым, што СБ гатовы прыняць больш жорсткія меры ў дачыненні да ядзерных выпрабаванняў або запуску ракеты ў КНДР, якой давядзецца заплаціць высокую цану за свае правакацыі. Яна таксама паведаміла, што СБ, магчыма, на гэтым тыдні пачне разглядаць праект рэзалюцыі па Паўночнай Карэі.

Як перадало ЦТАК, 12 лютага КНДР паспяхова правяла трэцяе падземнае ядзернае выпрабаванне. Паводле звестак ЦТАК, ядзерная зброя – адна з найважнейшых мер па абароне дзяржаўнай бяспекі і суверэнітэту КНДР. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040