Кітай падтрымлівае выпрацоўку СБ ААН неабходнай і ўмеранай рэакцыі на ядзернае выпрабаванне КНДР
  2013-03-08 10:33:56  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Кітайскі бок падтрымлівае выпрацоўку СБ ААН неабходнай і ўмеранай рэакцыі на ядзернае выпрабаванне КНДР. Пра гэта заявіў перад журналістамі прадстаўнік МЗС КНР Цінь Ган.

Савет бяспекі ААН прыняў рэзалюцыю 2094, якая патрабуе ад КНДР далей не праводзіць ядзерныя выпрабаванні, адмовіцца ад праграмы ядзернай зброі, вярнуцца да выканання Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі / ДНЯЗ /. Рэзалюцыя таксама абавязана ўрэгуляваць цяперашнюю сітуацыю мірным, дыпламатычным і палітычным шляхам, падтрымлівае і заклікае да аднаўлення шасцібаковых перамоў.

Цінь Ган падкрэсліў, што забеспячэнне міру і стабільнасці на Карэйскім паўвостраве і ў Паўночна-Усходняй Азіі адпавядае агульным інтарэсам міжнароднай супольнасці. "Кітай заклікае зацікаўленыя бакі захоўваць спакой і стрыманасць, каб пазбегнуць прыняцця мер, якія могуць прывесці да абвастрэння сітуацыі, Кітай таксама заклікае бакі прытрымлівацца дыялогу і кансультацый, вырашаць у рамках шасцібаковых перамоў праблемы, звязаныя з дэнуклеарызацыяй Карэйскага паўвострава", - сказаў дыпламат. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040