Старшыня КНР здзейсніць візіты ў Расію і тры афрыканскія краіны
  2013-03-09 12:36:05  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Новы старшыня КНР здзейсніць дзяржаўныя візіты ў Расію, Танзанію, ПАР і Рэспубліку Конга і прыме ўдзел у 5-й сустрэчы кіраўнікоў краін БРІКС, якая пройдзе ў паўднёваафрыканскім горадзе Дурбан, паведаміў сёння кіраўнік МЗС КНР Ян Цзячы на прэс-канферэнцыі ў рамках 1-й сесіі УСНП 12-га склікання.

Расія і Кітай – найбуйнейшыя суседзі, абедзве краіны разглядаюць адна адну як важны шанс развіцця, адзначыў кіраўнік МЗС КНР, выказаўшы гатоўнасць Кітая разам з Расіяй выкарыстоўваць візіт новага старшыні КНР у якасці выдатнай магчымасці надаць магутны імпульс развіццю ўсебаковых адносін стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства дзвюх краін.

Ён далей адзначыў, што Кітай і Афрыка – добрыя сябры і надзейныя партнёры. Маючы адбыцца візіт новага старшыні КНР у афрыканскія краіны ў поўнай меры ўвасабляе сур'ёзную ўвагу Кітая адносінам з Афрыкай. «Упэўнены, што візіт паслужыць значнаму ўздыму кітайска-афрыканскіх адносін стратэгічнага партнёрства новага тыпу», – канстатаваў міністр. Паводле яго слоў, механізм краін БРІКС ужо стаў важнай сілай у процідзеянні міжнароднаму фінансаваму крызісу, стымуляванні эканамічнага росту, ва ўдасканаленні глабальнага эканамічнага кіравання і ў садзейнічанні дэмакратызацыі міжнародных адносін.

Маючы адбыцца ўдзел новага старшыні КНР у саміце БРІКС, як чакаецца, адыграе важную стымулюючую ролю ва ўзмацненні партнёрскіх сувязяў паміж краінамі БРІКС і ў садзейнічанні супрацоўніцтву краін БРІКС з афрыканскімі і іншымі краінамі, падкрэсліў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040